Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/cccbff4c7f3467dd.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Азербайджана

21 чэрвеня 2018

21-06-2018

21 чэрвеня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі Эльмарам Мамед'яравым, які прымае ўдзел у г.Мінску у 10-м раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін-удзельніц ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства”.

Падчас перагавораў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы развіццё ўзаемадзеяння ў эканамічнай і гуманітарнай сферах. Бакі адзначылі высокую дынаміку беларуска-азербайджанскага дыялога на вышэйшым і высокім узроўнях, дружалюбны і канструктыўны характар адносін паміж дзвюма дзяржавамі.

Дасягнуты дамоўленасці аб працягу актыўнага ўзаемадзеяння па лініі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Азербайджана.

русская версия   English version