Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/cc7faa2690394d3e.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы

20 жніўня 2021

 

20 жніўня 2021 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым.

Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках саюзнага будаўніцтва, графік правядзення пасяджэнняў вышэйшых органаў Саюзнай дзяржавы, а таксама дзейнасць Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.