Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/cc71fe8c23be0f7f.html

Рэкамендацыі беларускім грамадзянам у сувязі з неспрыяльным развіццём абстаноўкі ў Ліване

31 ліпеня 2024

 

У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе рэкамендуем беларускім грамадзянам часова ўстрымацца ад паездак у Ліванскую Рэспубліку, у тым ліку запланаваных раней, да стабілізацыі абстаноўкі ў рэгіёне.

Грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Лівана, неабходна строга прытрымлівацца ўказанняў мясцовых улад, падтрымліваць сувязь з Пасольствам Беларусі ў Сірыі, а таксама актуалізаваць свае даныя па консульскім уліку. Кантакты беларускай замежнай установы ў Дамаску – тэл.: +963 94 88 88 653, эл. пошта: syria@mfa.gov.by.