Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/cc37c1a9f5ff6773.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Я.Сабалеўскага з намеснікамі Міністра замежных спраў Егіпта

04 верасня 2025

 

3 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Яўген Сабалеўскі сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Егіпта па справах Еўропы Ваілем Хамедам.

Суразмоўцы абмеркавалі далейшае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, рэалізацыю праектаў па стварэнні сумесных вытворчасцей у галіне прамысловасці, харчовай бяспекі і сельскай гаспадаркі.

Узгоднены канкрэтныя захады па актывізацыі ўзаемадзеяння профільных ведамстваў і графік двухбаковых мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву, уключаючы кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча Пасла з намеснікам Міністра замежных спраў Егіпта - дырэктарам дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця Хамдзі Шаабанам.

Абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва Беларусі з Егіптам у двухбаковым і шматбаковым фарматах. Адзначана супадзенне пазіцый дзвюх краін па шэрагу пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.