Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/cb2b033fc3f41765.html

Аб усталяванні бязвізавага рэжыму з ААЭ

24 чэрвеня 2019

24-06-2019

24 чэрвеня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў адбылася цырымонія падпісання Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў.



У адпаведнасці з дакументам грамадзяне Беларусі — уладальнікі дзеючых нацыянальных пашпартоў — атрымаюць магчымасць без візы наведваць ААЭ. Пратакол уступіць у сілу праз 30 дзён пасля завяршэння Беларуссю і ААЭ ўсіх унутрыдзяржаўных працэдур.

Ад беларускага боку дакумент падпісаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом нашай краіны ў ААЭ Андрэем Лучанком, з эмірацкага — намеснікам Міністра замежных спраў Ахмедам аль-Джарманам.

русская версия   English version