24 лістапада 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Народнай Рэспублікі Бангладэш у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Камрулам Ахсанам.
С.Алейнік павіншаваў К.Ахсана з нагоды ўручэння ім даверчых грамат Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнку, вітаў Пасла Бангладэш на беларускай зямлі, а таксама пажадаў яму паспяховай і плённай працы на новай пасадзе.
Падчас сустрэчы бакі дэталёва спыніліся на бягучых і перспектыўных праектах беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі.