15 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі Раман Раманоўскі сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара АСЕАН па пытаннях Эканамічнай супольнасці Сатвіндэрам Сінгхам.
Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Асацыяцыяй і яе краінамі-удзельніцамі як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках узаемадзеяння па лініі Еўразійскі эканамічны саюз – АСЕАН.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі праінфармаваў аб прыярытэтах старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС у 2025 годзе.