Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ca34a10475c52b73.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Азербайджана

26 снежня 2018

26-12-2018

26 снежня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Латыфам Гандзілавым.

Бакі абмеркавалі вынікі супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана ў 2018 годзе, у тым ліку ў эканамічнай сферы, а таксама перспектывы далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння па шырокаму спектру напрамкаў.

Пасол Азербайджана перадаў у Цэнтр гісторыі МЗС і беларускай дыпламатычнай службы фотаальбом, прысвечаны 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай.

 русская версия    English version