26 чэрвеня 2024 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімурам Жаксылыкавым, падчас якой новы кіраўнік казахстанскай дыпмісіі ўручыў копіі даверчых лістоў.
Суразмоўцы абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-казахстанскіх адносін. Асаблівая ўвага ўдзелена ўмацаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю міжрэгіянальных сувязей, арганізацыі маючых адбыцца візітаў беларускіх і казахстанскіх дэлегацый, а таксама ўзаемадзеянню ў рамках міжнародных арганізацый.
Бакі пацвердзілі нацэленасць на далейшае развіццё адносін у духу стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан.
С.Алейнік пажадаў Т.Жаксылыкову поспехаў у дыпламатычнай рабоце.