26-06-2018
26 чэрвеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуанам Вальдэсам Фігероа.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-кубінскіх адносін.
Пацверджана ўзаемная гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнню дагаворна-прававой базы.