24 верасня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з Міністрам спорту і маладзёжнай палітыкі Ірана Ахмадам Даньямалі.
Падчас размовы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях развіцця адносін паміж профільнымі структурамі абедзвюх краін.
Абмеркаваны першачарговыя крокі па рэалізацыі сумесных праектаў у сферы спорту, уключаючы ўдзел у спаборніцтвах, якія праводзяцца ў Беларусі і Іране, арганізацыю таварыскіх матчаў, сумесных спартыўных збораў і іншых мерапрыемствах.
Падкрэслена недапушчальнасць палітызацыі міжнароднага спартыўнага руху.