20 студзеня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко сустрэўся з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Кыргызтана Асеінам Ісаевым.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва, а таксама планы па правядзенню сумесных мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілейнай даты 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай.