7 лютага 2024 г. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік прыняў удзел у рабоце II Форума рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.
Падчас мерапрыемства быў падпісаны шэраг кантрактаў і пагадненняў. У прыватнасці, прадстаўнікі рэгіёнаў і дзелавых колаў дзвюх краін дамовіліся нарошчваць супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці, адукацыі, аховы здароўя і фармацэўтыкі, а таксама дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў галіне спорту і турызму, падрыхтоўкі кадраў для лесатэхнічнай галіны, горадабудаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Міністр таксама наведаў Пасольства Беларусі ва Узбекістане, дзе правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Беларускага культурнага цэнтра "Світанак" г.Ташкента. Абмеркавалі пытанні правядзення сумесных мерапрыемстваў, прымеркаваных да народных свят і памятных гістарычных дат.
С.Алейнік адзначыў важны ўклад БКЦ "Світанак" у захаванне і папулярызацыю беларускіх традыцый, мовы і культуры, а таксама актыўную работу цэнтра з моладдзю.
Старшыня "Світанка" Галіна Татарэнка расказала аб дзейнасці беларускага культурнага цэнтра і прэзентавала фотаальбом, выдадзены пры падтрымцы Пасольства Беларусі ва Узбекістане да 30-годдзя Цэнтра.