19 верасня 2024 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Бернардам Жоргам Леапольдам дэ Гарсія Клінглам.
У рамках сустрэчы абмеркавалі правядзенне ў найбліжэйшай перспектыве сумесных мерапрыемстваў як у двухбаковым фармаце, так і на шматбаковых пляцоўках.
Асаблівую ўвагу надалі ўзаемадзеянню ў рамках міжнародных арганізацый і актывізацыі палітычнага дыялогу.