Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/c8cf68b822cde6dd.html

Аб уручэнні Генеральным консулам Р.Варанковым консульскага патэнта ў МЗС В’етнама

17 мая 2024

 

17 мая 2024 г. у сувязі з пашырэннем кансульскай акругi Генеральнага консульства Беларусі ў Хашыміне Генеральны консул Руслан Варанкоў уручыў консульскі патэнт дырэктару Консульскага дэпартамента МЗС В’етнама Заан Хаанг Міню. У цырымоніі ўручэння таксама ўзяў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Беларусі ў В’етнаме Уладзімір Баравікоў.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах беларуска-в’етнамскага ўзаемадзеяння па міжрэгіянальнай і консульскай тэматыкам, а таксама абмеркавалі пытанні абмену візітамі паміж гарадамі-пабрацiмамi Мінскам і Хашымінам.

Х.М.Заан запэўнiў кіраўніцтва беларускіх замежных устаноў у В’етнаме ў падтрымцы беларускіх ініцыятываў, накіраваных на інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва дзвюх краін.