Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/c882ee18da8279bf.html

Аб беларуска-ўзбекскіх кансультацыях па консульскіх пытаннях

08 чэрвеня 2026

 

8 чэрвеня 2026 г. у г.Мінску прайшлі першыя беларуска-ўзбекскія кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, узбекскую – намеснік Міністра замежных спраў Алімжон Абдулаеў.

У кансультацыях таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Агенцтва па міграцыі Рэспублікі Узбекістан, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў консульскага супрацоўніцтва, працоўнай міграцыі і пашырэння дагаворна-прававой базы. 

Кансультацыі прайшлі ў канструктыўнай сяброўскай атмасферы, стаўшы чарговым пацвярджэннем цеснага ўзаемадзеяння Беларусі і Узбекістана ў розных сферах узаемнага інтарэсу.