28 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Бразіліі Марыяй Лаура да Роша.
У ходзе сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена супрацоўніцтву ў рамках міжнародных арганізацый, нарошчванню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Бразіліі.
Суразмоўцамі адзначана непрымальнасць санкцыйнага націску на суверэнныя дзяржавы, недапушчальнасць палітызацыі работы па лініі міжнародных арганізацый.