06-05-2019
6 мая 2019 г. у г.Браціславе (Славакія) намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц Вышаградскай групы (ВГ) і ініцыятывы “Усходняе партнёрства” (УП).
У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі Міністр замежных спраў Румыніі Тэадор Мелешкану, Еўрапейскі камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханэс Хан і Генеральны сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянней Хельга Шмід.
Падчас міністэрскай сустрэчы адбылося абмеркаванне вынікаў рэалізацыі і перспектыў “Усходняга партнёрства” ў наступнае дзесяцігоддзе, разгледжаны ўклад ініцыятывы ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, развіццё узаемазвязанасці, інфраструктуры, энергетыкі, кантактаў паміж людзьмі.
У сваім выступленні А.Краўчанка адзначыў важнасць далейшага развіцця “Усходняга партнёрства” як прагматычнай і неканфрантацыйнай ініцыятывы, арыентаванай на дасягненне эканамічна значных вынікаў у розных галінах у інтарэсах грамадзян.
Намеснік Міністра акцэнтаваў неабходнасць нарошчвання праектнага супрацоўніцтва ў сферах транспарта, энергетыкі, сувязі, лічбавай эканомікі ў мэтах павышэння ўзаемазвязанасці паміж ЕС і краінамі-партнёрамі. Заклікаў Еўрапейскі саюз да пачатку перагавораў па заключэнні базавага дагавора з Беларуссю.
У рамках мерапрыемства адбыліся кантакты кіраўніка беларускай дэлегацыі з Генеральным сакратаром ЕСЗД Х.Шмід, Еўрапейскім камісарам Й.Ханам, прадстаўнікамі кіраўніцтва МЗС краін “Усходняга партнёрства” і Вышаградскай групы.