29 мая 2023 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў сустрэўся з парламенцкай дэлегацыяй Султаната Аман на чале з кіраўніком парламенцкай групы сяброўства з Рэспублікай Беларусь, членам Бюро Дзяржаўнага савета Султаната Аман Саідам Мубаракам аль-Мухаррамі.
Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі шляхі актывізацыі палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абедзвюх краін, развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковага ўзаемадзеяння, пашырэння стасункаў у міжнародных арганізацыях, а таксама разгледзелі графік сумесных двухбаковых мерапрыемстваў.