24 верасня 2024 г. у г.Ісламабадзе (Ісламская Рэспубліка Пакістан) пачало работу сёмае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве пад старшынствам Міністра энергетыкі Беларусі Аляксея Кушнарэнкі і Міністра гандлю Пакістана Джама Камаля Хана. У мерапрыемстве таксама бярэ ўдзел Першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч.
У сваім выступленні С.Лукашэвіч падкрэсліў асаблівую значнасць мерапрыемства напярэдадні запланаваных на гэты год двухбаковых сустрэч на вышэйшым узроўні.
Каля 50 прадстаўнікоў беларускіх і пакістанскіх міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый прымаюць удзел у пасяджэнні Камісіі. На парадку дня - шырокі спектр пытанняў у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, маючыя адбыцца дзелавыя мерапрыемствы.