17-05-2019
17 мая 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Лінай Салім Моазам з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
Падчас сустрэчы бакі адзначылі наяўнасць істотнага патэнцыялу для нарошчвання беларуска-пакістанскага палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у павышэнні дынамікі ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях.
Міністр выказаў падзяку Паслу Пакістана за яе работуу, накіраваную на развіццё адносін дзвюх краін.