16 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслава Бяскостага з Генеральным дырэктарам Агенцтва транспарту і камунікацый пры Кабінеце Міністраў Туркменістана, сустаршынёй Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Маметханам Чакыевым.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. Адзначана наяўнасць істотных рэзерваў для нарошчвання ўзаемнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў сферы транспарту.