1 снежня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Валерыя Брылёва з Намеснікам Прэм’ер-міністра, Міністрам абароны Сербіі Небойшам Стэфановічам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны дзвюх краін. Падкрэслена гатоўнасць бакоў да аднаўлення кантактаў у поўным аб’ёме пасля заканчэння паўгадавога мараторыя ў Сербіі на правядзенне мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ў галіне абароны ва ўмовах пандэміі.
Асаблівую ўвагу плануецца надаць пытанням захавання гістарычнай спадчыны і абмену вопытам па арганізацыі экспазіцый па ваенна-гістарычнай тэматыцы з выкарыстаннем напрацовак беларускага боку пры стварэнні Музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.