17 верасня 2024 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч правёў сустрэчу з ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія Давітам Зэудэ Хайле Селасіе.
Падчас размовы былі абмеркаваны шляхі актывізацыі кантактаў паміж Беларуссю і Эфіопіяй, супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы і рэалізацыя сумесных праектаў у галіне культуры і адукацыі.
Ганаровы консул быў арыентаваны на працяг эфектыўнай работы па абароне інтарэсаў і садзейнічанні беларускім грамадзянам і юрыдычным асобам.
Па даручэнні кіраўніка знешнепалітычнага ведамства С.Лукашэвіч уручыў Д.Селасіе ганаровы знак «100 год дыпламатычнай службе Беларусі», якім ён узнагароджаны за значны ўклад у развіццё беларуска-эфіёпскіх адносін.