3 ліпеня 2024 г. у рамках правядзення шостага раунда палітычных кансультацый у Пакістане Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч правёў сустрэчы з Федэральным Міністрам гандлю Ісламскай Рэспублікі Пакістан Джамам Камалем Ханам і Федэральным Сакратаром Міністэрства Ісламскай Рэспублікі Пакістан Казімам Ніазам.
Падчас сустрэчы з Федэральным Міністрам гандлю, які з'яўляецца сустаршынёй двухбаковай Міжпраўкамісіі, абмеркавана ўзаемадзеянне Беларусі і Пакістана ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, банкаўскім сектары. Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі работы па ўзгадненню Дарожнай карты па нарошчванні ўзаемнага тавараабароту на перыяд 2025-2027 гг.
Падчас сустрэчы з Федэральным сакратаром Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва разгледжаны актуальныя пытанні пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага партнёрства паміж краінамі.
Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі Пратакола шостага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое адбылося ў Мінску ў студзені 2023 г., тэрміны правядзення чарговага пасяджэння, а таксама пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі кантактаў па лініі дзелавых колаў і кіраўніцтва.