11-10-2019
8 кастрычніка 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь ва Украіне Ігара Сокала з намеснікам Міністра замежных спраў Украіны Васілём Боднарам.
Бакі абмеркавалі вынікі рабочага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі ва Украіну, II Форума рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які прайшоў 3-4 кастрычніка 2019 г. у г.Жытоміры, а таксама намецілі шляхі рэалізацыі сумесных дамоўленасцей.