Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/c5a33ed9b316bc03.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Апостальскім Нунцыем

16 студзеня 2023

 

16 студзеня 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Апостальскім Нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам.

 
 

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам. Адбыўся абмен думкамі адносна сітуацыі ў рэгіёне.

Падчас размовы было пацверджана імкненне да прадаўжэння актыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах і адкрытага паважлівага дыялога па пытаннях узаемнай цікавасці.