4 чэрвеня 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Махамедам Айджазам.

Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам у рамках міжнародных арганізацый, абмяняліся думкамі наконт актуальных пытанняў шматбаковага парадку дня, што маюць узаемны інтарэс.
Суразмоўцы надалі асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню на пляцоўцы Міжнароднай арганізацыі працы.