11 верасня 2020 г. па ініцыятыве канадскага боку адбылася тэлефонная размова намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Канады ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Лэслі Скэнлан.
Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю, якая склалася ў Беларусі пасля выбараў, і пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння.