24 верасня 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Ібрагімам Салімам Махамедам аль-Мушаррахам.
Суразмоўцы правялі прадметную размову па пытаннях каардынацыі работы знешнепалітычных ведамстваў, развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, маючых адбыцца двухбаковых мерапрыемстваў і ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, уключаючы БРІКС.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі новыя перспектыўныя сферы ўзаемадзеяння паміж краінамі, у тым ліку міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і інвестыцыйныя праекты.