1 ліпеня 2024 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Паслом Казахстана Цімурам Жаксылыкавым.
Суразмоўцы прадметна абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-казахстанскіх адносін, уключаючы канкрэтныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, у першую чаргу, ШАС, СНД, ЕАЭС і АДКБ.
Асаблівая ўвага нададзена маючым адбыцца мерапрыемствам двухбаковага і шматбаковага характару, а таксама графіку кантактаў на розных узроўнях.