09-10-2018
9 кастрычніка 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Генеральным сакратаром Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Томасам Грэмінгерам, які прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.

Падчас размовы бакі абмеркавалі сітуацыю ў галіне бяспекі ў Еўропе, ролю Арганізацыі ў урэгуляванні рэгіянальных канфліктаў, пытанні ўзаемадзеяння Беларусі з АБСЕ, уключаючы ход рэалізацыі сумесных праектаў.

У рамках візіту Т.Грэмінгер прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху”, арганізаванай Міністэрствам замежных спраў Беларусі сумесна з Сакратарыятам АБСЕ.
