Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/c2bace9232c70b56.html

Аб уручэнні Паслом Беларусі А.Андрэевым копій даверчых лістоў Міністру замежных спраў Парагвая

01 верасня 2025

 

29 жніўня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія і Рэспубліцы Парагвай па сумяшчальніцтве Андрэй Андрэеў уручыў копіі даверчых лістоў Міністру замежных спраў Парагвая Рубену Рамірэсу Лескана.

Бакі правялі грунтоўны абмен думкамі наконт актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня, асабліва адзначыўшы неабходнасць сумесных намаганняў па забеспячэнні глабальнай харчовай бяспекі.

Абмеркаваны пытанні палітычнага ўзаемадзеяння як на двухбаковым трэку, так і ў арганізацыях сістэмы ААН. Асабліва адзначана ўзаемная зацікаўленасць у развіцці прагматычнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва па прыярытэтных для абедзвюх краін напрамках з акцэнтам на сельскую гаспадарку, машынабудаванне і зялёную энергетыку.

Падчас наступнай сустрэчы з выканаўцам абавязкаў намесніка Міністра замежных спраў Парагвая, начальнікам галоўнага ўпраўлення двухбаковага супрацоўніцтва Раулем Марцінесам Вільяльба і начальнікам упраўлення Еўропы МЗС Парагвая Анай Марыэлай Аялай прадметна абмеркаваны канкрэтныя мерапрыемствы па лініі знешнепалітычных ведамстваў, уключаючы прапрацоўку двухбаковай дагаворна-прававой базы.