14 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Паўла Уцюпіна з намеснікам Міністра замежных спраў Казахстана Аканам Рахметуліным.
Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях.