18 чэрвеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з Міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый Алжыра, сустаршынёй Сумеснай Беларуска-Алжырскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Юсуфам Шэрфам.
Абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей па выніках першага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Алжырскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама асобныя аспекты развіцця супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, уключаючы сельскагаспадарчае машынабудаванне.