21 лістапада 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч выступіў на міжнароднай канферэнцыі па пытаннях санкцый, бізнесу і правоў чалавека, якая праходзіла пад эгідай Савета ААН па правах чалавека.
Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, што галоўная мэта Урада Беларусі - поўнае спыненне практыкі незаконных аднабаковых абмежавальных мер і адмена ўжо ўведзеных у парушэнне міжнароднага права, без згоды Савета Бяспекі ААН. Няма і не можа быць месца "справядлівым" санкцыям, прынятым у парушэнне міжнароднага права.
Ю.Амбразевіч заклікаў дзяржавы-аднадумцы, усе дзяржавы, якія ўжо пакутуюць з-за санкцый, усіх, хто спачувае, аб'яднацца ў пошуку шляхоў стварэння сістэм аблягчэння міжнародных фінансавых разлікаў. Свет павінен вызваліцца ад манаполіі адной валюты і здабыць альтэрнатыву.
Ён таксама заклікаў краіны, якія падвергліся санкцыям, смела далучыцца да дзяржаў-членаў Групы сяброў у абарону Статута ААН і сумесна адкрыта выступіць з гэтых пазіцый.
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі прапанаваў дзяржавам, якія ўводзяць аднабаковыя прымусовыя меры, вярнуцца да логікі раўнапраўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў поўнай адпаведнасці з міжнародным правам.