15 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Арменія Араратам Мірзаянам.
Падчас перамоў кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін падрабязна абмеркавалі ўвесь спектр беларуска-армянскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў інтэграцыйных структурах, актуальныя выклікі глабальнай і рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням узаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках.
Дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі палітычнага дыялогу бакоў, намечаны графік кантактаў на розных узроўнях.