17 красавіка 2024 г. Міністр Сяргей Алейнік прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяоюна.
Суразмоўцы закранулі актуальныя пытанні беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння, уключаючы маючыя адбыцца кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях.
Асаблівая ўвага падчас размовы нададзена падрыхтоўцы плана супрацоўніцтва Беларусі і Кітая да 2030 года і прасоўванню перспектыўных кааперацыйных праектаў. У сувязі з гэтым таксама абмеркаваны пытанні правядзення Года супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый.
Спыніліся на тэматыцы міжнародных арганізацый. З улікам маючага адбыцца паўнапраўнага членства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва пацверджана гатоўнасць цесна ўзаемадзейнічаць у ШАС, таксама супрацоўнічаць на шляху Беларусі ў БРІКС.
Бакі канстатавалі стратэгічны характар партнёрства паміж дзвюма краінамі, пацвердзілі гатоўнасць і ў далейшым аказваць узаемную падтрымку ў пытаннях, якія закранаюць карэнныя інтарэсы абедзвюх дзяржаў.