03-12-2019
2 снежня 2019 г. у Міністэрстве замежных спраў Фінляндскай Рэспублікі адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы Аляксея Самасуева з намеснікам Дзяржаўнага сакратара Нінай Васкунлахти і начальнікам аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Фінляндыі Пяйви Пелтакоски.
У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-фінляндскага супрацоўніцтва, у тым ліку развіццё палітычнага дыялога, гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, і, асабліва, падрыхтоўку ў Беларусі ў першай палове 2020 года VII Беларуска-Фінляндскага эканамічнага форума.