1 снежня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія Валерыя Брылёва з Першым намеснікам Старшыні Урада, Міністрам адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Сербіі Бранка Ружычам.
Падчас гутаркі бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-сербскага супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, навукі і тэхналогій. Падкрэслена ўзаемная зацікаўленасць дзвюх краін ва ўмацаванні профільнага ўзаемадзеяння, у тым ліку абмен студэнтамі і далейшую рэалізацыю міжурадавай праграмы ўзаемадзеяння Беларусі і Сербіі ў сферы адукацыі да 2020 года.
Асаблівую ўвагу бакі плануюць надаць далейшай рэалізацыі двухгадовай Выканаўчай праграмы навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва і ўзгодненых раней сумесных навуковых і навукова-тэхнічных праектаў.
Суразмоўцы адзначылі высокі патэнцыял беларуска-сербскага ўзаемадзеяння ў галіне інфармацыйных тэхналогій.