Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/c0da04b6cc0d1204.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Апостальскім Нунцыем

05 лістапада 2020

 

5 лістапада 2020 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім Нунцыем, арцыбіскупам Антэ Йозічам.

Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана ў рамках міжнародных арганізацый. Пацверджана ўзаемнае імкненне да актывізацыі беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння ў мэтах умацавання пазітыўнай дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва і міжканфесійнага дыялогу.

У.Макей пажадаў А.Йозічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь.