17-06-2019
13 чэрвеня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Саўдаўская Аравія па сумяшчальніцтве Андрэй Лучанок уручыў копіі даверчых лістоў Міністру замежных спраў Каралеўства Саудаўская Аравія Ібрагіму аль-Асафу.
Кіраўнік МЗС Саудаўскай Аравіі вітаў Пасла і выказаў гатоўнасць саудаўскага боку аказваць усялякае садзейнічанне ў яго дзейнасці. І.аль-Асаф падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва паміж Саудаўскай Аравіяй і Беларуссю.
Падчас сустрэчы бакі выказалі намер прадоўжыць развіццё двухбаковага палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама ўзаемадзеянне ў іншых абласцях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.