Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/c0b374cbd016640a.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Кітая

26 лістапада 2021

 

26 лістапада 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях.

Сяргей Алейнік таксама давёў інфармацыю аб прымаемых беларускім бокам намаганнях па ўрэгуляванні міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы.