04-12-2019
4 снежня 2019 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка сустрэўся з Першым віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Юргенам Рыгтарынкам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва нашай краіны з ЕБРР, а таксама абмяняліся думкамі аб шляхах далейшага пашырэння ўзаемадзеяння ў інвестыцыйнай і крэдытна-фінансавай сферах.
Ю.Рыгтарынк адзначыў высокую дынаміку кантактаў ЕБРР з Рэспублікай Беларусь у апошнія некалькі гадоў, шырокі спектр сумесных праектаў, а таксама гатоўнасць Банка працягнуць садзейнічанне павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці нашай краіны.
русская версия English version