27 верасня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч і намеснік Генеральнага дырэктара МАГАТЭ Хуа Лю падпісалі рамачную праграму супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Агенцтвам на 2022 – 2027 гады.
Намеснік Міністра падзякаваў МАГАТЭ за падтрымку ва ўмацаванні рэжыму ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, у тым ліку ў кантэксце ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС.
Суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця тэхнічнага супрацоўніцтва, экспертнай падтрымкі ядзернай энергетыкі і неэнергетычнага прымянення ядзерных тэхналогій у Беларусі.
Асаблівую ўвагу намеснік Міністра звярнуў на важнасць садзейнічання з боку МАГАТЭ ў развіцці беларускай школы міжнароднага ядзернага права і выкарыстання айчыннага патэнцыялу радыяцыйнай медыцыны ў рэалізацыі глабальнай ініцыятывы генеральнага дырэктара МАГАТЭ “Промні надзеі”.
Да даведкі: Рамкавая праграма супрацоўніцтва з'яўляецца асновай для ажыццяўлення тэхнічнага супрацоўніцтва паміж краінай і агенцтвам. Яна адлюстроўвае патрэбы ў прыцягненні тэхнічнага садзейнічання з боку МАГАТЭ, фіксуе галіны, дзе ядзерныя навука і тэхналогіі ў сярэднетэрміновай перспектыве могуць зрабіць значны ўнёсак у дасягненне нацыянальных прыярытэтаў устойлівага развіцця.
Першая праграма тэхнічнага супрацоўніцтва для Беларусі была падпісана ў 2003 годзе, у 2007 годзе было зроблена яе абнаўленне.
Новая праграма супрацоўніцтва на 2022 – 2027 гады распрацавана з апорай на дасягненні і вопыт тэхнічнага супрацоўніцтва мінулых гадоў, улічвае новы статус Беларусі як краіны, якая пачала эксплуатацыю сваёй першай атамнай электрастанцыі, і нацэлена на далейшае садзейнічанне рэалізацыі нацыянальных прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
У прыватнасці, у якасці галін супрацоўніцтва з МАГАТЭ, вызначаны: