14 мая 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтве Раман Раманоўскі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Фердынанду Рамуальдэсу Маркасу-малодшаму.
Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці і паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных галінах.