Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/bf32fbde21d76c76.html

Аб сустрэчы ў МЗС Беларусі з прадстаўніком УВКБ ААН

02 снежня 2021

 


2 снежня 2021 г. начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ірына Вялічка правяла сустрэчу з Прадстаўніком Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі (УВКБ ААН) Мулусеу Мама.

Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі па сітуацыі з бежанцамі і мігрантамі, якія імкнуцца трапіць праз тэрыторыю Беларусі ў дзяржавы Еўрапейскага саюза, у тым ліку пытанні аказання гуманітарнай дапамогі міжнароднымі арганізацыямі.

Суразмоўцы абмеркавалі пытанні далейшай каардынацыі сумеснай працы з Прадстаўніцтвам УВКБ ААН па пошуку рашэнняў у найлепшых інтарэсах бежанцаў і мігрантаў, якія чакаюць рэакцыі дзяржаў Еўрапейскага саюза на іх просьбы аб атрыманні доступу да механізмаў міжнароднай абароны і прытулку ў гэтых краінах.

І.Вялічка пацвердзіла неабходнасць захавання напрацаванага канала ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі ў Беларусі па прадастаўленні гуманітарнай дапамогі і выказала ўдзячнасць за актыўную ролю УВКБ ААН у гэтым працэсе.