17-06-2019
17 чэрвеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэрам Дэтмарам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.
Беларускім бокам дадзена высокая ацэнка вынікаў дзейнасці П.Дэтмара ў нашай краіне з пункту гледжання ўмацавання беларуска-германскіх адносін і пашырэння дыялогу па лініі Беларусь — ЕС.
Абмеркаваны таксама стан і перспектывы далейшага развіцця двухбаковых адносін, уключаючы планы па рэалізацыі ў гэтым годзе шэрага сумесных мерапрыемстваў.