04-04-2018
3 красавіка 2018 г. у г.Мінску прайшлі кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербія па консульскіх пытаннях.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, сербскую — памочнік Міністра па консульскіх справах Аца Йаванавіч.
Бакі абмеркавалі пытанні візавай палітыкі Беларусі і Сербіі, развіццё міграцыйнай сітуацыі ў рэгіёне і адпаведныя рызыкі, праблематыку абароны правоў юрыдычных і фізічных асоб на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў, а таксама ўзаемадзеянне ў пытаннях аказання ўзаемнай дапамогі ў крызісных сітуацыях.
У кансультацыях таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі пагранічных службаў абедзвюх краін.