Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/be104e8021679f49.html

Аб выкліку ў МЗС часовага паверанага ў справах Арменіі ў Беларусі

05 мая 2026

 

5 мая 2026 г. у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь быў выкліканы часовы павераны ў справах Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Артур Саргсян.

Армянскаму дыпламату заяўлены рашучы пратэст і ўручана адпаведная нота ў сувязі з нядаўнімі недружалюбнымі дзеяннямі армянскага боку.